Стэфан Эрыксан: Беларусь натхніла мяне зрабіць болей, чым павінен быў
Шведскі дыпламат заяўляе, што выконваў сваю працу ў Беларусі добрасумленна.
Пра гэта Стэфан Эрыксан напісаў у сваім Фэйсбуку, паведамляе БелаПАН. Былы амбасадар падзякаваў сваім прыхільнікам за падтрымку і высокую ацэнку сваёй працы.
“Я не хацеў апынуцца ў гэтай сітуацыі, і памяняў бы вашу пахвалу на магчымасць працаваць у Беларусі і з вамі сустракацца, — піша дыпламат. — Ваша падтрымка, канечне, мяне вельмі суцяшае і сагравае. Я вам шчыра ўдзячны! Наўрад ці я заслугоўваю вашай пахвалы, бо ў канчатковым выніку рабіў сваю працу, якую вельмі любіў, і стараўся выконваць яе добрасумленна… Напэўна, Беларусь мяне натхніла зрабіць крыху болей, чым павінен быў, але гэта ваша заслуга!.. Карлсан/Эрыксан яшчэ прыляціць! Да сустрэчы! Дабро пераможа! Жыве Беларусь!”.