Страйк польскіх чыгуначнікаў адбіўся на руху беларускіх цягнікоў
У першай палове дня не выйшла электрычка з Гродна на Беласток.
Як адзначае тэлеканал СТВ, з Брэста ў еўрапейскім кірунку цягнікі, аднак, адпраўляюцца па раскладзе.
Польскія чыгуначнікі пісьмова папярэдзілі беларускіх калегаў пра магчымыя збоі. Страйк праводзіць найбуйнейшая чыгуначная кампанія краіны. Працаўнікі патрабуюць змяніць умовы працы, зрабіць фінансавыя ўкладанні ў развіццё кампаніі.