Студэнтаў з Йемена, Іарданіі і Палесціны збівалі рукамі і нагамі

Як паведаміў БелаПАН студэнт Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта грамадзянін Йемена Салах Махамед, 18 лістапада ён з братам (студэнтам падрыхтоўчага аддзялення) зайшоў у "Еўропу", дзе ўбачыў, як чацвёра хлопцаў славянскай знешнасці білі двух студэнтаў з Іарданіі і Палесціны. Ён з братам заступіўся за тых, каго збівалі — пасля гэтага пачалі біць і іх.

Калі прыйшла ахова забаўляльнага цэнтра, яна проста выкінула іншаземцаў за дзверы, а мясцовых пакінула, сцвярджае грамадзянін Йемена.

Паводле яго слоў, ён адразу ж звярнуўся ў міліцыю, напісаў заяву, зняў пабоі. Яго абурылі таксама дзеянні ахоўнікаў "Еўропы".

Нагадаем, летась пасля бойкі, якая пачалася на дыскатэцы ў згаданым забаўляльным цэнтры, загінуў студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны грамадзянін Турцыі.

На здымку: Студэнты Вайсковай акадэміі з Венесуэлы на трыбунах мінскага стадыёна "Дынама" падчас нядаўняга матча БАТЭ — "Ліль". Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі