Студэнты-замежнікі VS беларусы: хто выдаткоўвае на пражыццё больш?
Кітаец аддае за вучобу 2700 долараў за год, беларус на тысячу менш, абодва здымаюць жыллё. Еўрарадыё параўнала, як жывуць іншаземныя студэнты і беларусы.
“Я эканомлю. Здымаю кватэру, 20 хвілін ад універа. Здымаем ўтрох, я аддаю 80 долараў. На кожны тыдзень сыходзіць 500 тысяч. І таго — 2 мільёны на харчаванне і плюс кватэра, агулам каля 3 мільёнаў сыходзіць у месяц”, — расказвае студэнт-першакурснік эканамічнага факультэта БДУ Улад Гудаў. За вучобу плаціць каля 1700 долараў у год.
“Я эканомлю. Здымаю кватэру, 20 хвілін ад універа. Здымаем ўтрох, я аддаю 80 долараў. На кожны тыдзень сыходзіць 500 тысяч. І таго — 2 мільёны на харчаванне і плюс кватэра, агулам каля 3 мільёнаў сыходзіць у месяц”
Хлопец прыехаў вучыцца ў БДУ са Слуцка. Па дыскатэках і кавярнях намагаецца не хадзіць, у вольны час гуляе ў футбол, эканоміць. Жыве за кошт бацькоў, але стараецца шукаць працу.
Студэнт чацвёртага курса філалагічнага факультэта Ван Дункай прыехаў вучыцца з Кітая. Плаціць за вучобу ў год 2700 долараў. Інтэрнат не далі, здымае кватэру.
“Кватэра — 350 долараў. Мы ўтрох здымаем”, — распавядае Ван Дункай. Гаворыць павольна, кароткімі простымі сказамі ці нават словамі, але зразумець можна.
У месяц ён траціць 200 долараў на ежу з праездам. Таксама эканомны… Шмат забірае кватэра: 350 на траіх – 115 долараў. У кавярні і на дыскатэкі Ван Дункай не ходзіць, атрымліваецца траціць за месяц 315 долараў.
Бекмурат Джапбараў з Туркменістана вучыцца на аддзяленні германа-раманскай філалогіі ў БДУ. Жыве на 400 долараў у месяц.
Бекмурат: “За кватэру мы плацім 300 долараў, кожны сваю частку, двухпакаёвая кватэра. На жыццё сыходзіць каля 300-400 долараў. Гэта на жыллё, на праезд. У кавярню, толькі калі гарбаты папіць”.
“За кватэру мы плацім 300 долараў, кожны сваю частку, двухпакаёвая кватэра. На жыццё сыходзіць каля 300-400 долараў. Гэта на жыллё, на праезд. У кавярню, толькі калі гарбаты папіць”.
Па-руску Бекмурат гаворыць добра.
Засяліцца ў інтэрнат, каб эканоміць на кватэры, складана і беларусу, і замежніку, — адказваюць у студгарадку БДУ. Трэба мець добры бал у рэйтынгу:
“У інтэрнаты селяцца не ўсе замежнікі. Толькі хто вучыцца на пачатковым факультэце, але гэта 2,5% толькі”, — распавядаюць у студгарадку. І дадаюць, што правілы засялення на факультэтах адрозніваюцца.
Днямі міністр адукацыі Сяргей Маскевіч папярэдзіў студэнтаў пра падаражанне навучання на 8% ужо у гэтым семестры. Зноў пражыццё студэнтаў падаражае.
Фота: img.vl.ru