Суд Масквы працягнуў арышт беларускаму нацыянал-бальшавіку Ігару Беразюку

Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Дзмітрый Сіняк. Паводле слоў адваката Дзмітрыя Аграноўскага, судовае рашэнне будзе абскарджана ў найбліжэйшы час.

Нацболы, якія прыйшлі падтрымаць Беразюка, былі затрыманы і дастаўлены ў АУС "Краснапрэсненскі". Усяго было затрымана восем чалавек. Потым іх адпусцілі з АУС без прад'яўлення абвінавачанняў.

Грамадзяніну Беларусі Ігару Беразюку, які з'яўляецца таксама актывістам расійскай партыі "Іншая Расія", следства прад'явіла абвінавачанне ў закліках да масавых беспарадкаў на Манежнай плошчы Масквы — за заклікі да масавых беспарадкаў, за распальванне нянавісці і варожасці па прыкмеце сацыяльнай групы і прымяненне насілля ў дачыненні да прадстаўніка ўлады.

Паводле слоў адваката Беразюка, толькі 1 артыкул прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі