Суд над Каваленкам пачаўся пасля агляду

Між іншым, ён дамагаўся, каб у залу пусцілі прэсу і людзей, якія яго ведаюць, а не нейкіх невядомых людзей. Суд гэтае хадайніцтва таксама адхіліў.


Сяргей Каваленка пагадзіўся прайсці медагляд. Але ў суд прыехала не "хуткая", а рэанімацыя. Пасля агляду Каваленку заводзілі ў залу пад рукі. Ён паспеў сказаць жонцы, што яму зрабілі нейкую прышчэпку і ён на час згубіў прытомнасць, інфармуе Радыё Свабода.

Адзін з лідараў КХП БНФ Юрась Беленькі звярнуўся да міжнародных структураў і амбасадаў, каб яны паспрыялі медычнаму агляду Каваленкі незалежнымі замежнымі лекарамі. Бо яго стан здароўя крытычны, падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі