Суд над Мікалаем Чарнавусам прадоўжыцца 10 лютага

Судзілі Чарнавуса за тое, што ў сваёй заяве, пададзенай у гарвыканкам наконт правядзення пікета, ён падпісаўся як “старшыня грамадскага аб’яднання “Кабзар”, якое Брэсцкі аблвыканкам адмовіўся зарэгістраваць. А прычынай адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання ўкраінскай дыяспары паслужыла тое, што баранавіцкія ўлады спачатку пагадзіліся выдзеліць памяшканне пад офіс арганізацыі, а потым адклікалі свой ліст. Гарвыканкам і стаў ініцыятарам судовай справы над Чарнавусам.

У працэсе ўзяла ўдзел віцэ-консул Украіны ў Брэсце Ірына Чабатарова. Яна, у прыватнасці, выказала неразуменне, як можна судзіць чалавека за ініцыятыву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі