Суд вырашыў, што не можа разглядаць справу супраць КДБ

Нагадаем, што Гоўша скардзіўся ў суд на дзеянні супрацоўнікаў мясцовага ўпраўлення КДБ. Яны выклікалі праваабаронцу на допыт, але не дазволілі, каб на допыце прысутнічаў яго прадстаўнік. Гоўша напісаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ і накіраваў яе на імя начальніка гарадскога аддзела КДБ. Аднак той парушэнняў у дзеяннях сваіх падначаленых не ўбачыў і параіў Гоўшы звярнуцца ў суд. У выніку, і суд ад разгляду справы адмовіўся.

Дарэчы, адказ з суда Гоўшу далі па-беларуску. Праўда, са шматлікімі памылкамі. У адным са сказаў суддзя піша: "Паводле п.1 ст.139 УПК скаргі твараў, паказаных у ст.138 сапраўднага Кодэкса,на дзеянні і рашэнні органа дазнання, дазнаўцы і следчага, падаюцца пракурору…”. Пэўна, словам "твары" былі абазначаныя асобы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі