Суд заступіўся за незалежнага прафсаюзнага актывіста

Ён судзіўся з адміністрацыяй Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, якая не дапускала актывіста на прадпрыемства. У каментары Радыё "Свабода" Каралькоў адзначыў, што суддзя вынесла сваё рашэнне, грунтуючыся на законах, а не на паняццях адміністрацыі. Суд пастанавіў выдаць Каралькову пастаянны пропуск.

Нагадаем, што такі пропуск на завод Кавалькову заблакавалі летась 28 снежня. Ад таго часу выдавалі разавыя пропускі. Кожны раз ён мусіў губляць на атрыманне такога пропуску да трох гадзінаў часу. У траўні два дні ён увогуле не мог прайсці на завод, бо пропуск яму не выдалі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі