Супрацоўнік Салігорскага ДСК нашкодзіў камбінату больш як на мільярд рублёў

Генеральная пракуратура пачала крымінальную справу на начальніка аддзела вытворча-тэхналагічнай камплектацыі Салігорскага домабудаўнічага камбіната. Яго вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай зацікаўленасці, перадае БелаПАН.

Па сваіх абавязках работнік мусіў забяспечваць аб'екты будаўнічымі матэрыяламі. Аднак мужчына не ладзіў конкурсы на пастаўку будаўнічых матэрыялаў, у прыватнасці лінолеума. Замест гэтага ён загадваў падначаленым набываць лінолеум у дзвюх камерцыйных структур, размешчаных у Мінску. Міліцыянты адзначаюць, што лінолеум пастаўляўся па завышаных коштах.

Рэвізія выявіла памер шкоды, нанесенай Салігорскаму ДСК і грамадзянам, якія будуюць жыллё ў жыллёва-будаўнічых кааператывах -- больш за 1 мільярд рублёў.

У сваё апраўданне забеспячэнец кажа, што яму не было калі было чакаць конкурсаў, бо трэба было тэрмінова забяспечваць аб'екты будматэрыяламі.

Фота — 77studio.deal.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі