Супрацоўнікі гомельскай мытні спынілі кантрабанду на 200 тысяч долараў
Гомельскія мытнікі разам з добрушскімі даішнікамі 22 сакавіка затрымалі мікрааўтобус “Мэрсэдэс-Спрынтэр”. Кіраваў ім жыхар Магілёўшчыны.
У затрыманым "бусіку" былі адзенне і абутак, незаконна ўвезеныя на тэрыторыю Беларусі з Украіны. Пераважна гэта былі рэчы вытворчасці Турцыі, Кітая ды Украіны. Агульны кошт затрыманага тавару склаў каля 200 тысяч долараў.