Сурыкаў кажа, што Расія не плануе бандыцкай прыватызацыі ў Беларусі

Пра гэта заявіў расійскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў 31 траўня журналістам у Мінску. Па яго словах, нічога бандыцкага і пачварнага ніхто не задумвае, перадае БелаПАН


Амбасадар нагадаў, што цяпер ідуць перамовы не толькі пра перадачу расійскаму боку беларускай долі ў "Белтрансгазе", але і пра стварэнне холдынгу КАМАЗа і МАЗа. 


Нагадаем, на нарадзе 27 траўня Аляксандр Лукашэнка рэзка выказаўся наконт чутак пра планы масавага распродажу беларускай дзяржаўнай уласнасці. Лукашэнка заявіў, што "ніякага бандыцкага распродажу краіны не будзе". Па яго словах, без яго ведама ніхто не купіць ні "Белкалій", ні МАЗ, ні БелАЗ, ні БМЗ. 


Аднак расійскі міністр фінансаў Аляксей Кудрын у той жа дзень адзначыў, што прыватызацыя з'яўляецца адной з умоваў з-мільярднага крэдыту для Беларусі з фонду ЕўрАзЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі