Святаром з Расонаў зацікавілася фінансавая міліцыя

Паводле слоў ксяндза Вячаслава, фінансавая міліцыя праводзіць расследаванне паводле ананімнай заявы, у якой сцвярджаецца, што святар займаецца незаконным турыстычным бізнесам і зарабіў на гэтым ад 350 тысяч да мільёна еўра.

Нагадаем, ксёндз Вячаслаў Барок займаецца арганізацыяй пілігрымак у святыні Еўропы і Палестыны. Экскурсіі заўсёды праводзяцца на беларускай мове і пакідаюць добрае ўражанне ва ўдзельнікаў. У іх прынялі ўдзел некалькі тысяч беларусаў. Ксёндз Вячаслаў таксама быў ініцыятарам пратэсту вернікаў супраць дзеянняў міліцыі падчас сёлетняга фэсту ў Будславе. 

"Я не магу прагназаваць, які працяг будзе мець гэтая справа. Лепей было б, каб адпаведныя органы зацікавіліся не мною, а знайшлі таго правакатара, які напісаў заяву", — кажа ксёндз Вячаслаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі