Сябра "Маладога фронту" з Бабруйска затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы
Яшчэ да затрымання Максім Чарняк паведамляў, што за ім сочаць супрацоўнікі КДБ. Падрабязнасці ён планаваў паведаміць увечары 6 сакавіка, але на сувязь не выйшаў
Як паведамляе прэс-службы "Маладога фронту", Чарняку інкрымінуюць крадзеж у вёсцы, да якога ён не мае ніякага дачынення. Справа выглядае надуманай, бо за звычайнымі вясковымі крадзяжамі супрацоўнікі КДБ не сочаць.