Сямашка зноў запрасіў Украіну ў Мытны саюз

Пра гэта першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка сказаў 15 снежня свайму ўкраінскаму калегу — першаму віцэ-прэм'еру Андрэю Клюеву.

Сямашка: "Кажуць, што у нейкую другую фазу рэцэсіі ўваходзім. Мы ў Беларусі гэтага не адчулі. Можа, таму што мы ўвайшлі ў Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам і ў Адзіную эканамічную прастору. А рынак там прырастае на 6-7% штогод. Таму мы так і выбудоўваем свае планы, каб і надалей, у тым ліку і з украінскімі партнёрамі, ісці на пад'ём".

Заява Сямашкі прагучала ў Кіеве на юбілейным, 20-м паседжанні беларуска-ўкраінскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Праўда, ўкраінскі чыноўнік ніяк не адрэагаваў на такое своеасаблівае запрашэнне да мытнага клубу.

Нагадаем, 19 снежня ў Кіеве пройдзе саміт Украіна-ЕС. На ім плануецца парафіраваць пагадненне пра асацыяцыю Украіны з Еўрапейскім Саюзам. Дарэчы, украінскія СМІ не выключаюць, што ў выпадку безвыніковасці еўрапейскага саміту прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч можа ў той жа дзень вылецець у Маскву, дзе будзе праходзіць міждзяржаўны савет ЕўрАзЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі