Сяргей Новікаў заняў 27 месца ў масавым старце на чэмпіянаце свету
На чатырох агнявых рубяжах беларускі біятланіст зрабіў аж 5 промахаў.
Пераможцу французу Мартэну Фуркаду ён прайграў 2 хвіліны 20 секундаў. Біятланісты пераадолелі дыстанцыю ў 15 км.
Нагадаем, сёння на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Нямеччыне, запланаваная і жаночая гонка на 12,5 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі. У ім паўдзельнічае Беларуска Дар'я Домрачава. Трансляцыя пачнецца на тэлеканале "Беларусь-2" у 17.50.