Сяргея Каваленку аштрафавалі на мільён рублёў

Як паведамляе Радыё "Свабода", залу суда ахоўвалі міліцыянты ў форме. Яшчэ да пачатку працэсу ў самой зале было больш за 20 чалавек — міліцыянты ў форме і людзі ў цывільным. Іншых людзей у залу пусцілі толькі пасля іх пагроз паскардзіцца старшыні суда. Каваленка запатрабаваў, каб працэс вёўся на беларускай мове. Суддзя адмовіла, спаслаўшыся на прысутнасць перакладчыка.

Нагадаем, што актывіста затрымалі 25 сакавіка. Сведкі-міліцыянты заявілі, што ён ішоў па праезнай частцы дарогі. А на заўвагу міліцэйскага патруля нібыта адказаў нецэнзурна і адмовіўся перайсці на тратуар.

Фота — radyjo.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі