Sziget, дні 2-3-4: пад знакам The Prodigy і The Chemical Brothers

 The Chemical Brothers засталіся верныя сваёй фірменный візуалізацыі. Некаторыя відэа паўтараліся з мінулых канцэртаў, напрыклад, нашэсце робатавойска, але новага таксама хапала: тыгры, позіркі, злыя клоўны. Беларусы, якія  прыехалі на Сігет, выступам “Хімічных Братоў” засталіся ўражаныя.

Сем дзён у палявых умовах прывялі да з'яўлення такой расліннасці ў юнака з Гамбурга.

Хлопцы з Ліёну пакуль могуць толькі зайздросцяць такой ураджайнасці на твары. Падаецца, вусы вяртаюцца ў моду.

Арганізатары Сігету вырашылі, што прыспеў час “купляць венгерскае”. Маладыя людзі ў нацыянальных строях з самага ранку робяць свае паходы па востраве, спяваючы народныя песні.

Да венгерскіх прысмакаў запрашаць догна не трэба. Лангаш – бадай самая папулярная страва з бюджэтнага сегменту. Цеста з фрыцюру, смятана, цёрты сыр і часночнае масла – хапае не думаць пра ежу амаль суткі.

Ходман Дадманот і Сэлі Форт выйшлі мільён гадоў таму з роднай вёскі ў пошуках добрых людзей па ўсім свеце, іх яны знайшлі на Сігеце. Гэта пара брытанскіх акцёраў называе сябе The Flying Buttresses.

The Sneakers: The Streetlights таксама прыехалі з Брытаніі, каб патаскаць па востраве велічэзны кантрабас і дзесяцікілаграмовы гукаўзмацняльнік.

Венгерскія архітэктары абвясцілі дрэва галоўным матэрыялам будучыні, сказалі яму прывітанне і паставілі на востраве выставу сваіх дасягненняў і драўляную мануфактуру – хто хоча, можа прыйсці і зрабіць авечку з рэек. Называецца гэты драўляны вырай Hello Wood і пасля фэсту яго аддадуць бедным сялянам на рамонт дахаў.

Сігетаўцы актыўна змагаюцца з ранішнім пахмеллем – з 11:00 удзельнічаюць у майстар-класах па танцы жывата, капуэйры, йозе і афра-карыбскіх танцах. Еўрарадыё паспрабавала амаль усё.

Бразільцы вучаць змагацца з гравітацыяй на трэніроўцы па капуэйры.

Пасля актыўных заняткаў можна размяць косці ў імправізаваных масажных шатрах. Выбар – ад венгерскага да тайскага – на любую кішэню.

Бак для смецця? Не толькі! На яго забіраюцца падчас канцэрту нібы ў VIP-ложу, па ім грукаюць пасля канцэрту як у вялікі барабан, на ім грэюцца халоднымі начамі.

Піва на востраве каштуе ў чатыры разы даражэй, чым у супермаркеце, але за фестывальны тыдзень кожны выпівае некалькі вёдраў.

Сербскі квартэт Kal выступае на сцэне Roma Tent, якая сёлета святкуе дзесяцігадовы юбілей. Арганізатары кажуць, што Сігет – адзіны фэст у Еўропе, дзе паўнавартасна прадстаўлена культура цыганскай супольнасці.

Gotan Project вырашыў забіць фанатаў гукам. У каго не было бірушаў, заціскалі вушы далонямі ці адыходзілі на бяспечную адлегласць ад World Music Stage.

The Prodigy сабралі усіх вуду-піплаў у кола, якое больш нагадвала вір пральнай машыны. Канцэрт быў самым шматлюдным, гучным і відовішчным на гэтым Сігеце.

Адкрыццё сёлетняга фестывалю – бельгійскі “Гусь”. У вялікім танцавальным шатры Goose паездзіў па вушах моцным электра-рокам і скраў колькі сотняў слухачоў у Kasabian, якія ў той жа самы час выступалі на галоўнай сцэне.

Анёлы баранілі добрую атмасферу ў венгерскай вёсцы Hungarikum. Гэтае месца арганізатары прыдумалі адмыслова для замежных гасцей фестывалю, каб апроч аэропорту і канцэртаў, тыя змаглі пазнаёміцца яшчэ і з народнымі традыцыямі.

Усе розныя, але роўныя.

Фота: Дзяніс Дзюба

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі