Таксіст збіў жанчыну ў цэнтры Мінску і кінуў машыну

Як паведамляе БЕЛТА, таксі "Форд Скорпіё" рухалася па першай паласе. Аўтамабіль збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу ў неналежным месцы. Потым ён урэзаўся ў аўтамашыну "Пежо", якая рухалася ў спадарожным напрамку па другой паласе. Жанчына была шпіталізаваная, а кіроўца таксі ўцёк з месца здарэння, пакінуўшы сваю машыну. 


ДАІ высвятляе акалічнасці ДТЗ, таксама вядзецца вышук кіроўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі