Таргі доларам на валютнай біржы сёння не ладзіліся
Гэта звязана з тым, што ў ЗША адзначаецца нацыянальнае свята — Дзень падзякі.
Нагадаем, што ўчора курс долара заставаўся на ўзроўні 8720 рублёў. Такім чынам, гэты курс трымаецца ўжо чацвёрты дзень запар.
Расійскі рубель сёння зменшыўся на 2 беларускія — да 277. А курс еўра знізіўся на 70 рублёў — з 11 740 да 11 670.