Тэлефанаванні ў Расію падаражэюць на 20%, ва Украіну — на 50%

Пры гэтым іх падзеляць на восем зонаў. У кожнай з іх будуць адзіныя тарыфы кошту хвіліны размовы для звычайнага і льготнага часу сутак.

Зоны будуць наступныя: СНД I (Расія і Украіна), СНД II (Арменія, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан), СНД III (Азербайджан), Еўропа I (Нямеччына, Італія, Литва, Польша), Еўропа II (Аўстрыя, Латвія, Балгарыя, Венгрыя ды іншыя), Еўропа III (Вялікабрытанія, Грэцыя, Францыя, Іспанія ды інш.), Свет I (ЗША, Аргентына, Канада ды інш.) і Свет II (Куба, Гаіці ды інш.).

Кошт хвіліны размовы з абанентам Расіі вырасце на 20%, Украіны — на 50%, Нямеччыны — на 57%, Польшчы — на 12%.

Кошт міжнародных тэлефанаванняў павысіцца і для абанентаў сотавай сувязі, паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі