Тэлефанаваць у Расію і Украіну будзе даражэй

Як адзначае БелаПАН, гэтае падаражанне тлумачыцца выхадам "Белтэлекама" на бясстратнасць паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі.

Так, з 24 траўня званок са стацыянарнага тэлефона ў Расію будзе каштаваць 1498 рублёў за хвіліну, ва Украіну — 1186 рублёў. У начны час яны будуць каштаваць, адпаведна, 996 і 791 рубель.

Папярэдні раз "Белтэлекам" павышаў тарыфы на міжнародныя званкі сёлета ў канцы лютага. Тады рост тарыфаў таксама склаў 20%.

Фота — budzdorov100let.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі