Тэракт у Бостане: трое загінулі, 183 пацярпелі (фота, відэа)

Два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў амерыканскім горадзе падчас правядзення міжнароднага марафона. У выніку загінулі 3 чалавекі, было паранена 183 чалавекі, 23 — у крытычным стане.

Тэрарысты ў Бостане схавалі адну з бомбаў у каструлі і паклалі яе ў пластыкавы пакет. Пра гэта паведамляюць крыніцы, блізкія да следства.

МЗС: грамадзяне Беларусі ад выбухаў у Бостане не пацярпелі.

Жыхар Бостана ў інтэрв'ю Еўрарадыё распавёў, што пасля выбухаў не было панікі.

Беларуска Алена Макоўская з Бостанскага марафона апісала Еўрарадыё тэракт і тое, як ёй удалося ацалець: Калі выбухнула, я ішла да фінішнай прамой.

Штогадовы Бостанскі марафон — адна з самых буйных спартыўных падзей такога кшталту ў Злучаных Штатах, ён прыцягвае дзясяткі тысяч гледачоў. Вядома, што сёлета ў марафоне ўдзельнічалі грамадзяне Расіі і мусілі ўдзельнічаць дзве беларускі, на здымках з месца трагедыі можна бачыць беларускі дзяржаўны сцяг.


Беларуская бягуха паспела фінішаваць да выбухаў. Алена Макоўская супакоіла сваіх бацькоў па тэлефоне. Яна пачула выбухі, калі ішла ў аўтамабіль да сяброўкі. Другая беларуска Жанна Івашчанка на старт марафона не выйшла.

Сваякі беларускі паведамілі, што яна паспела фінішаваць да выбухаў.

 
Таксама вы можаце паглядзець відэа на які трапіў моманту выбуху і фотарэпартаж з месца падзеяў

Канадзец Майк Мітчэл, які ўдзельнічаў у марафоне, распавёў, што глядзеў у бок фінішнай лініі і бачыў моцную ўспышку выбуху, пасля чаго там падняліся клубы чорнага дыму, а сярод людзей пачалася паніка. Бегуны, якія не паспелі скончыць марафон, былі перанакіраваны на іншыя вуліцы, а месца выбухаў, над якім падымаецца густы дым, ачэплена. Мясцовае аддзяленне Чырвонага Крыжа адкрыла пункт хуткага рэагавання на месцы здарэння.


У прыгарадзе Бостана паліцыя праводзіць ператрус у прыватным доме. Ордар на ператрус, паводле амерыканскіх СМІ, выдадзены ў рамках расследавання справы пра тэракт у цэнтры горада.


За выбух у Бостане паліцыя ЗША шукае цемнаскурага мужчыну, яго падазраюць ў здзяйсненні тэракту.

МЗС не ведае, ці пацярпелі беларусы ад выбухаў

Федэрацыя лёгкай атлетыкі Беларусі пакуль не ведае пра лёс беларусак


Паліцыя праводзіць ператрус у прыватным доме (відэа)

Фота: AP Photo/Charles Krupa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі