ЦВК абмежавала тэлевыступы Анатоля Лябедзькі
Цэнтравыбаркам прыняў пастанову, якая абмяжоўвае ўдзел у тэледэбатах давераных асобаў, якія самі з'яўляюцца кандыдатамі ў дэпутаты.
Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Ярмошына: "Была спроба маніпуляваць законам. Некаторыя асобныя кандыдаты паспрабавалі пераразмеркаваць вылучаны эфірны час на карысць адной асобы. Яно б цалкам атрымалася, калі б Цэнтральная камісія, атрымаўшы пытанні ад іншых кандыдатаў, не прыняла сёння меры і не навяла ў гэтым плане парадак".
Нагодай для рашэння стаў удзел у тэлевізійных дэбатах Анатоля Лябедзькі. Лідар АГП, з'яўляючыся сам кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў, выступіў ў тэледэбатах як давераная асоба кандыдата Раманоўскага.
Фота — bymedia.net