Туалетную паперу з лагатыпам чэмпіянату свету па хакеі–2014 больш не робяць

Нагадаем, што выпуск такой паперы выклікаў вялікі розгалас. Старшыня Федэрацыі хакею Яўген Ворсін нават назваў гэты выпадак правакацыяй або неабдуманасцю.

Як піша "Газета Слонімская", Слонімскі кардонна-папяровы завод падпісаў ліцэнзійную дамову з Дырэкцыяй па правядзенні чэмпіянату свету на вытворчасць тавараў з лагатыпам чэмпіянату. На сёння на афіцыйным сайце заводу ў каталогу тавараў з сімволікай чэмпіянату фігуруюць толькі сервіравальныя сурвэткі і папяровыя ручнікі.

Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі