Туск: Затрыманне Міхалевіча не кампраметуе польскія службы

Нагадаем, што экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі затрымалі 12 снежня, калі ён накіроўваўся авіярэйсам з Варшавы ў Лондан. Імя Алеся Міхалевіча польскія памежнікі выявілі ў "тэрарыстычным спісе" Інтэрполу, куды яго ўнеслі з ініцыятывы Беларусі. Вызваляць Міхалевіча прыехаў намеснік міністра замежных справаў Польшчы.

На думку Туска, якую перадае gazeta.pl, польскія службы паводзілі сябе правільна. Паводле міжнародных працэдураў, патлумачыў кіраўнік польскага ўраду, можа часам здарацца, што нейкая дзяржава ўносіць у спіс Інтэрполу чалавека, які не з'яўляецца злачынцам. І галоўная задача пры гэтым — як мага хутчэй праверыць такія звесткі.

Туск адзначыў, што цяжка чакаць ад памежніка ці паліцыянта, каб ён высвятляў слушнасць таго ці іншага запісу ў спісе Інтэрполу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі