У 2013 годзе Беларусь плануе ўзяць крэдытаў на 1,5 мільярда долараў

Мінфін плануе рэфінансаваць палову ад гэтых выплатаў. “Будзем працаваць па наступных напрамках: па-першае, над атрыманнем двух траншаў з Антыкрызіснага фонта ЕўрАзЭС у аб’ёме 0,9 мільярда долараў. Па-другое, мы ўжо сёлета пачалі працу па выхадзе на міжнародныя рынкі капітала з мэтай магчымага размяшчэння дзяржаўных аблігацый у 2013 годзе”, ― цытуе міністра фінансаў Андрэя Харкаўца інфармагенцтва БелаПАН.

Па звестках інфармагенцтва “Інтэрфакс-Захад”, у 2013 годзе Беларусь можа размясціць бонды на 500-600 мільёнаў долараў у Еўропе ці азіяцкім рэгіёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі