У Афінах камуністы захапілі офіс міністра працы

Як адзначае РБК, нападнікі ўтрымлівалі офіс на працягу дзвюх гадзін.

Беспарадкі пачаліся з акцыі пратэсту каля міністэрства. Яе ўдзельнікі патрабавалі спыніць скарачэннеі заробкаў і заклікалі незадаволеных выходзіць на вуліцы горада. У выніку яны ўварваліся ў будынак і доўгі час трымалі там абарону.

Паліцыя здолела разагнаць мітынг, ужыўшы дубінкі і слезацечны газ. Відавочцы сцвярджаюць, што затрыманыя былі не меней за 30 дэманстрантаў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі