У Бабруйску "маўклівую акцыю" заглушаць канцэртам
29 чэрвеня з 6 да 9 гадзінаў вечара на цэнтральнай плошчы Бабруйску запланаваны канцэрт творчых калектываў “Песні, апаленыя вайной”.
Пра гэта піша газета “Бабруйскі кур’ер”. Такім чынам мясцовыя ўлады спрабуюць перашкодзіць чарговай “маўклівай акцыі” на плошчы Леніна.
На мінулых гуляннях у Бабруйску міліцыянты палохалі ўдзельнікаў “маўклівай акцыі” закладзенай паблізу мінай, перапісвалі пашпартныя звесткі ўдзельнікаў, а таксама арганізоўвалі ў час акцыі мітынг-рэквіем.