У Бабруйску штрафы за 6 ліпеня склалі больш за 3 мільёны

Агулам у Бабруйску 6 ліпеня затрымалі 23 чалавекі, але пакуль асудзілі толькі 20. Трох апошніх будуць судзіць пазней, бо на іх няправільна складзеныя пратаколы. 


Усіх затрыманых судзілі за ўдзел несанкцыяванага пікету суддзі Клімаў і Чарапуха. У якасці сведкаў выступалі два міліцыянты — Возераў і Бабіч. Яны 20 разоў выходзілі ў залю суда і механічна паўтаралі адно і тое — што добра запомнілі кожнага з абвінавачаных.


Па 175 тысяч штрафу атрымалі Уладзімір Лазараў, Віктар Качан, Віктар Масаловіч, Аляксандр Лявоненка, Юры Машлякевіч, Аляксандр Сушчэўскі, Сяргей Лацінскі, Сяргей Пятроў, Эдуард Грынявецкі, Аляксандр Грынявецкі, Віктар Бузінаеў, Яўген Габрылян, Аляксандр Янушэўскі, Алег Кіраў, Андрэй Амялькевіч, Вадзім Лукін, Іван Хамрэнка, Юры Шчолакаў. 


Па 70 тысяч штрафу атрымалі Аляксей Смятана і Максім Грышановіч. Адкладзеныя суды над Мікалаем Стэцюком, Дзянісам Нікіфаравым і Аляксеем Шумілавым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі