У Баранавічах аўтамабіль збіў 17-гадовую дзяўчыну на тратуары
Здарэнне адбылося раніцай 11 студзеня на вуліцы Куйбышава.
Як паведамляе сайт intex-press.by, 33-гадовы кіроўца "Форда" не ўлічыў умовы надвор'я, не выбраў бяспечную хуткасць і аўтамабіль выляцеў на тратуар. Пад машыну патрапіла дзяўчына, яна атрымала траўмы і была шпіталізаваная.
Дарэчы, "Форды" не першы раз збіваюць пешаходаў у Баранавічах. У лістападзе 2011-га пад колы аўтамабіля на пешаходным пераходзе патрапіла 66-гадовая пенсіянерка. А ў сакавіку 2010 года аўтамабіль збіў 9-гадовую дзяўчынку.