У Баранавічах з-за цацкі сапёры ачапілі будынак "Белтэлекаму" (фота)
Падазроны прадмет знайшоў вартаўнік і паведаміў пра яго ў міліцыю.
Выявілася, што трывогу мужчына падняў з-за дзіцячай цацкі, побач з якой ляжаў пульт дыстанцыйнага кіравання. Службы рэагавання на ўсялякі выпадак ачапілі будынак, аднак пакінутая цацка апынулася бяспечнай, паведамляе "Intex-press".
Фота — intex-press.by