У Баранавічах збіраюцца скараціць шпітальных кухараў і ліфцёраў
Менавіта на гэтым акцэнтаваў увагу старшыня мясцовага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі падчас абмеркавання праекта бюджэту на 2013 год.
Чыноўнік адзначыў, што пры наведванні медустановаў было заўважана: там і на 240, і на 60 чалавек ежу гатуе аднолькавая колькасць людзей. Такі персанал трэба скарачаць у два разы. Яшчэ, на думку Дзічкоўскага, трэба скарачаць колькасць шпітальных ліфцёраў.
”Ні адзін бюджэт такога не вытрымае”, — дадаў старшыня гарвыканкаму.
Фота — bymedia.net