У Барысаве хлопца асудзілі за мацерныя надпісы на сценах
Зараз яго чакаюць 90 гадзін прымусовых прац.
16-гадовы падлетак, жыхар Барысава, быў асуджаны па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса за апаганьванне будынка цынічнымі надпісамі і псаванне маёмасці.Як распавяла БелаПАН старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна, следства высветліла, што днём 22 сакавіка падлетак ў пад'ездзе жылога дома ў раённым цэнтры маркерам нанёс надпісы вульгарнага і цынічнага зместу. Пры гэтым ён папсаваў камунальную маёмасць.
На судзе падлетак цалкам прызнаў сваю віну.Цяпер яму прыдзецца бясплатна папрацаваць падл наглядам міліцыі.