У Барысаве "маўклівую акцыю" правялі міліцыянты
Цэнтральную плошчу Барысава ўвечары акружылі дарожнымі пластыкавымі "слупкамі".
Дарэчы, слупкі мелі "апазіцыйную" расфарбоўку — бел-чырвона-белую. Акрамя таго, з 18 гадзін плошча была напоўненая супрацоўнікамі "ў цывільным" і міліцыянтамі ў форме.
Нагадаем, што ініцыятары "маўклівых акцый" абвясцілі, што бяруць перапынак да 14 верасня. Верагодна, барысаўскія міліцыянты не маюць магчымасці чытаць навіны ў інтэрнэце, мяркуе сайт ex-press.by.