Уступная кампанія: на бюджэт у некаторых ВНУ істотны недабор

У БДУІР прайшло залічэнне першакурснікаў  Цырымонія залічэння была адкрытай. На ёй назвалі прозвішчы абітурыентаў, якія паступілі ва ўніверсітэт на дзённую бюджэтную форму навучання.

Усяго ва Ўніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі сёлета вызначылі 1 тысячу 40 месцаў для бюджэтнікаў, паведамляе БелаПАН.

Першыя вынікі ўступнай кампаніі-2011 падвялі таксама іншыя беларускія ВНУ. Напрыклад, у БДПУ імя Максіма Танка яны нярадасныя: на фізічны факультэт туды прайшлі па конкурсе людзі, якія мелі меней за 100 балаў з 400 магчымых. І ўсё адно на факультэце недабор. Не выканалі план набору і на філфаку на асобных спецыяльнасцях, паведамляе Interfax.by. А вось у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ўвогуле выйшаў казус: на спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Англійская мова” увогуле ніхто не падаў дакументы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі