У Беларусь не пускалі электрычку з Польшчы

У польскім горадзе Тэрэспалі амаль дзве гадзіны трымалі электрычку, якая ехала ў Брэст. Польскія памежнікі праверылі дакументы, а беларускі бок не прымаў цягнік. Маўляў, у Брэсце праходзіць "нейкае мерапрыемства". Пра гэта Еўрарадыё распавёў пасажыр электрычкі Мікола.

Мікола: “У Брэсце адбываецца нейкае мерапрыемства. З гэтай прычыны перакрыта мяжа. Цягнік “Цярэспаль-Брэст” без тлумачэнняў прычыны затрымалі. На перон не выпускаюць. Сядзім у электрычцы, у якой пад 30 градусаў спёкі”.

Электрычка была поўная, сярод пасажыраў ёсць жанчыны і дзеці. Толькі праз гадзіну 40 хвілін электрычку прапусцілі праз мяжу. Афіцыйных каментароў наконт гэтай затрымкі няма, неафіцыйна гавораць, што былі нейкія "тэхнічныя прычыны".


Нагадаем, што сёння Брэст наведвае Аляксандр Лукашэнка. Ён пабываў у памежнай заставе "Брэст" і Брэсцкай крэпасці.

Фота: livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі