У Беларусі выраслі продажы гарэлкі

За першы месяц года прададзена 919 тысяч дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 51,3% (летась — 44,8%).

Рэалізацыя піва таксама ўзрасла — на 1,5% у параўнанні з мінулым годам. Сёлета ў студзені яго прадалі 2 мільёны 328,7 тысяч дал. Істотна скараціліся продажы вінаградных вінаў (на 10%), пладовых вінаў (на 32,8%), каньяку і брэндзі (на 31,5% меней, чым у студзені 2011 года), перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі