У Беларусі зафіксавалі самы буйны хабар за "адмазку" ад войска
Віцебскі лекар зрабіў гэта за 3 тысячы долараў.
У адносінах урача мясцовай гарадской клінічнай бальніцы № 1 распачатая крымінальная справа па артыкуле "атрыманне хабару ў буйным памеры".
Як адзначае "Ежедневник", гэты хабар — самы буйны, які быў зафіксаваны ў нашай краіне за вырашэнне пытання аб прызнанні непрыдатным да службы ў войску. Раней падобныя пытанні вырашаліся перадачай хабару ў памеры ад 300 да 1500 долараў.
Здымак — з архіву. Фота — bymedia.net