У Беларусі захворванняў на рак стала больш, а смяротнасць ад яго зніжаецца

Паводле яго слоў, за апошнія дзесяць гадоў захворванне (на 100 тыс. насельніцтва) павялічылася ў краіне на 34%. У 2011 годзе на рак захварэла больш за 44 тысячы чалавек.

На пачатак 2012 года на дыспансерным уліку ў сувязі са злаякаснымі новаўтварэннямі знаходзілася амаль 250 тысяч чалавек, што склала больш за 2,5% насельніцтва краіны. БелаПАН нагадвае, што ў 2001 годзе на дыспансерным уліку стаяла 155 тысяч чалавек.

Суконка адзначыў, што ў апошнія гады працягвае павялічвацца разрыў паміж узроўнямі захворвання і смяротнасці. З 2002 года паказчыкі захворвання (на 100 тыс. насельніцтва) ўзраслі на 34,2%, а паказчыкі смяротнасці знізіліся на 5,6%, што "сведчыць пра несумненны прагрэс у дыягностыцы і лячэнні анкалагічных захворванняў".

Фота — infomed.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі