У Беларусі з’явіцца Музей прыватных калекцый

Па яго словах, стварэнне музея прыватных калекцый залежыць ад попыту на такія выставы. “Белгазпрамбанк” фарміруе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі тэматычную карпаратыўную калекцыю твораў выяўленчага мастацтва "Мастакі парыжскай школы родам з Беларусі". Яна ўжо налічвае больш за 40 работ, сярод якіх творы Кікоіна, Крэменя, Любіча і іншых. Сёння калекцыя папоўнілася двума графічнымі аркушамі Марка Шагала "Крыжовы шлях" і "Бачанне Апакаліпсісу", якія акцыянеры банка падарылі музею.

Як распавёў Віктар Бабарыка, у верасні ў Нацыянальным мастацкім музеі пройдзе выстава карцін вялікіх мастакоў з прыватных калекцый. На ёй будзе прадстаўлена больш за 100 твораў мастацтва, у тым ліку працы мастакоў парыжскай школы, паведамляе БелТА.

Сёння ў Беларусі няма ніводнага музея прыватных калекцый. Адзіны, які знаходзіўся ў Віцебску, спыніў працу 12 ліпеня гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі