У Беластоку фільмы пра Беларусь пакажуць пад жывую беларускую музыку
Нямыя фільмы савецкай вытворчасці “Кастусь Каліноўскі” і “Народжаная ў агні” пакажуць на фестывалі CAMERA!TA.
Імпрэза з 18 па 20 кастрычніка пройдзе ў Беластоку, у будынку Падляшскай оперы і філармоніі.
Фільм пра кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў будзе паказаны пад музыку Сяргея Пукста. Стужку “Народжаная ў агні”, прысвечаную 10-годдзю ўтварэння БССР, можна будзе ўбачыць пад выступ беларускага гурта RE1IKT.
Акрамя паказу нямых фільмаў з усяго свету, у праграме фестывалю таксама ёсць канцэрт вядомых польскіх выканаўцаў.