У Брэсце аб’явілі “Дзень цвярозасці”, алкаголь пакінулі толькі тры крамы
Нагода тая самая, што і ў Мінску: “апошні званок” у школах.
Ад 11-й гадзіны раніцы 31 траўня да 11.00 1-га чэрвеня забараняецца прадаваць алкаголь усіх відаў у аб’ектах рознічнага гандлю, кавярнях і міні-кавярнях на тэрыторыі Брэста. Для рытуальных мерапрыемстваў пакінулі тры крамы.
Аб’ява размешчаная на сайце гарвыканкама і вывешаная ў публічных месцах.
Фота — bymedia.net