У Брэсце — аншлаг на сустрэчы з аўтарам бэстсэлеру "Адзінота ў сетцы"

У Грамадска-культурным цэнтры не хапіла месцаў на ўсіх жадаючых. Брэсцкія бібліятэкары кажуць, што ў гэтым няма нічога дзіўнага: усе 18 кніг Вішнеўскага карыстаюцца вялікім попытам у горадзе над Бугам.

Дыскусія праходзіла на рускай мове, часам пры дапамозе перакладчыка. Януш Вішнеўскі выбачыўся за тое, што мусіць размаўляць не па-беларуску, і за тое, што беларускі чытач пакуль не пабачыў ягоныя кнігі на сваёй роднай мове.

Вішнеўскі: "Я выдаў свае кнігі па-расійску, крыху пазней яны з'явіліся ва Ўкраіне і на ўкраінскай мове. Але ў Беларусі ў мяне гэтага не атрымалася — не выдаў нічога па-беларуску. Я хацеў бы каб гэта адбылося, але тут ужо не мая роля...".


Нагадаем, Януш Вішнеўскі атрымаў сусветнае прызнанне ў 2001 годзе пасля выхаду дэбютнага рамана "Адзінота ў Сеціве". За 11 гадоў творчасці яго кнігі выйшлі мільённымі накладамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі