У Брэсце аўтазлодзей скраў сігналізацыю з БМВ
Яе кошт складае 0,2% ад кошту аўтамабіля.
Прынамсі, уладальнік ацаніў сігналізацыю ў 100 тысяч рублёў. Рынкавы кошт аўтамабіля БМВ-315 складае да 50 мільёнаў рублёў.
Аўтамабіль стаяў каля дома, сігналізацыю знялі ноччу. Міліцыя затрымала 17-гадовага злодзея, якога ўжо раней судзілі. Яму пагражае 3 гады турмы.