У Брэсце на байкатаванай будоўлі невядомыя ладзяць правакацыі (фота)

Як лічыць відавочца, за гэта адказны сам заказчык. 

"Першы раз транспаранты зрэзалі а 7-й раніцы. Прыязджала машына без нумароў. У ёй бачылі дырэктара, які паказваў інвестыцыйны праект. Ён не выходзіў з машыны, а маладыя людзі ў цёмнай вопратцы зрэзалі плакаты нажамі, бо іх проста так не зняць, — распавядае Еўрарадыё мясцовая жыхарка. — І другі раз на той самай машыне ўчора [29 чэрвеня — Еўрарадыё] калі побач з будоўляй быў юрыст — сябра ініцыятыўнай групы, проста пад'ехалі, падпалілі пашпарт аб'екту — і з'ехалі. Што да чаго не зразумела". 

Нагадаем, што 24 чэрвеня жыхары дамоў 77 і 79 па вуліцы Суворава абвясцілі бестэрміновае пікетаванне будоўлі-"самазахопу". На тэрыторыі, якая належыць гэтым дамам, з'явіўся будаўнічы плот без апазнавальных знакаў. Ужо ад будаўнікоў, якія паспелі часткова завезці будаўнічыя матэрыялы і выкапаць дрэўцы, стала вядома пра новую двухпавярховую аптэку "Формула жыцця". У мясцовых жыхароў пра дазвол ніхто не запытаўся, хоць гэтага і патрабуе заканадаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі