У Брэсце неплацельшчыкаў саромяць чалавечкам са слязой (фота)

Неад’емны фігурант аб’явы — чалавечак са слязой. У Жыллёва-эксплуатацыйнай службе №4, якая развешвае аб’явы, кажуць, што самая вялікая запазычанасць склала больш за 5 мільёнаў рублёў. За месяц набягае агулам да 12 мільёнаў. А гэта ўплывае на заробкі камунальшчыкаў, таму яны і змагаюцца з неплацельшчыкамі "як могуць".

Раней вывешвалі аб’явы нават на прыпынках, але з-за скаргі нейкага пільнага грамадзяніна абмяжоўваюцца адмыслова прызначанымі для расклейкі аб’яваў месцамі.
 
Іншыя спосабы, у тым ліку і юрыдычныя, фактычна не даюць плёну, сказала супрацоўніца ЖЭС № 4. Неплацельшчыкі, як правіла, беспрацоўныя. Больш за тое, некаторым неплацельшчыкам удаецца атрымаць лепшыя кватэры. У цэнтры старыя дамы ідуць пад знос, і жыхароў высяляюць у добраўпарадкаваныя кватэры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі