У Брэсце прайшоў Дзень беларускай і шведскай літаратуры
Ён улучаў літаратурны конкурс. Па яго выніках кобрынскі школьнік паедзе ў Швецыю
Пераможцам стаў Ігар Ніжнік, вучань САШ №7 горада Кобрына, якому журы прысудзіла першае месца ў адзінай намінацыі “Маладыя паэты за цвярозы лад жыцця”. Агулам у конкурсе ўзялі ўдзел 60 маладых людзей з усёй Брэстчыны.
У праграме Дня былі выступы музыкаў і літаратурныя чытанні. Свае творы чыталі тры шведскія пісьменнікі: старшыня Шведскага ПЭН-цэнтру Ула Лашму, Катарына Фростэнсэн і Ульф Старк. Беларускія партнёры забяспечылі якасны пераклад і чытанне па-беларуску. Аўтарскае чыталі старшыня Саюза Беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, паэтка родам з Лунінца Аксана Спрынчан і Усевалад Сцебурака.