У Брэсце тралейбус паваліў ліхтарны слуп проста на аўтобус (фота)

Здарэнне адбылося на з’ездзе з моста цераз Мухавец каля Вяслярнага канала. Доўгі аўтобус з прычэпам-“гармонікам” стаяў перад светлафорам. Кіроўца тралейбуса з нейкай прычыны паехаў і мог урэзацца ў аўтобус ззаду. Таму ён звярнуў на ўзбочыну, дзе знёс бетонны слуп. Той паваліўся на дах аўтобуснага прычэпа.

“Газэль” развалілася б напалам”, — задаволена канстатаваў кіроўца аўтобуса, падпісваючы акт аб здарэнні.

Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што тармазы тралейбуса былі спраўныя. Страты ад ДТЗ мінімальныя. Супраць кіроўцы тралейбуса пачалі расследаванне.

Фота з сайта virtual.brest і Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі