У брэсцкай школе свет сышоўся на Аляксандры Рыгоравічы (фота)
"Навакольны свет" у брэсцкай школе абмяжоўваецца дзяржаўнымі сімваламі з выявай і біяграфіяй Аляксандра Лукашэнкі.
Як адзначыў аўтар фота, якое днямі з'явілася ў беларускай блогасферы, інфармацыйны стэнд ён пабачыў у адной са школ Брэста ў часе выпускных.